Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Выява

Проф. Уладзімер Пічэта.


Правадзейны Член Інстытуту Беларускае Культуры.

Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.

1. Першыя друкарні ў славян.

Геніяльная вынаходка Гутэнбэрга досыць шпарка пашырылася па ўсёй Эўропе. Сьледам за Майнцам (у 1464), Вэнэцыі (1469), Міляне (1469), Аўгсбургу (1470), Нюрэнбэргу (1470), Парыжы (1470), Сіцыліі (1472), Голяндыі (1473), Вэнгрыі (1473), Гішпаніі (1473), Флёрэнцыі (1479), Лёндоне (1481), Лейпцыгу (1481), Даніі (1482), Португаліі (1484), Вене (1492), Тубінгене (1497). Гэткім чынам, к канцу XV сталецьця англа-саксонскі, романскі і нямецкі сьветы ўжо ведалі друкаваную кнігу[1].

Славянскі сьвет таксама не адставаў ад гэтага агульна-эўропейскага культурнага руху. Ужо ў Пільзэне ў 1468 годзе была надрукавана ў невядомай друкарні Траянская гісторыя. У 1475 годзе там-жа была надрукавана першая славянская друкаваная кніга, новы тэстамэнт, але толькі ня кірыліцай, а готычным шрыфтам[2]. Другім месцам, дзе пачаў разьвівацца кнігадрук, была Прага. Пачынаючы ад 1478 году, сталі выходзіць кнігі ў Празе, надрукаваныя ў невядомай нам друкарні. Імёны першых чэскіх друкароў не захаваліся. Першая сталая друкарня ў Празе была заснавана ў 1487 годзе праскім мешчанінам Сэвэрынам Крамаржам, разам з таварышамі. У гэтай друкарні быў надрукаваны першы чэскі "Псалтыр", а потым у наступным годзе вышла ў Празе чэская і славянская біблія, вядомая пад імем "Праске Бібліі". У 1489 годзе зьявілася яе другое выданьне, у Кутэнбэргу і, нарэшце, трэцяе выданьне чэскае бібліі вышла ў Вэнэцыі ў 1506 годзе. Гэткім чынам, у пачатку XVI сталецьці чэхі мелі біблію ў роднай мове[3].

Зьяўленьне бібліі ў чэскай мове трэба паставіць у сувязь з тымі нацыянальна-політычнымі і рэлігійнымі рухамі, якія вялі свой пачатак ад Яна Гуса.

  1. Огіенко Ив. Історія украінського друкарства. Львів, 1952, стар. 1.
  2. Батюшков Н. Памятники русской старины, в. VI. СПБ, 1874, стар. 141.
  3. Батюшков. Op. cit. стар. 141.