Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

два тыдні да адчыненьня сойму, дзе пераглядаюцца інструкцыі ўсіх зямель і паветаў, і выносіцца агульная пастанова ад імя ўсяго княства (III, 8).

Статут ня пералічае ўсе бакі дзейнасьці рады. Статут толькі выпадкова закранае яе дзейнасьць. Аднак дзейнасьць Рады шырокая і калі Статут ня вызначае яе ўсебакова, то ён гэта падразумявае, бо ўносіць агульны артыкул аб кары за невыпаўненьне загадаў і пастаноў гаспадара з панамі радаю і супярэчаньне таму, што ״мы гасподар с паны радами нашими, з выроку нашого сказанье учинили“.[1]

Што дзейнасьць паноў рады шырокая, відна з тых спраў, якія Статут пераносіць на вырашэньне Сойму. Пастановы аб земскай службе, аб вайне, устанаўленьне падатку ״саребщины“, а так-жа і другіх падаткаў ״мы гаспадар и с паны радами нашими не маем и не будем мочи того учинити“. Дзеля вырашэньня гэтых усіх спраў гаспадар павінен складаць вальны сойм ״и так на сойме мы гаспадар и з их милостью паны радами и, послы земскими с парадаю и з годным призволеньем их таковые речи о войне намовляти и становити... а без сойму и позволенья всих станов войны в'щинати и вести не маем“[2].

Усе справы, такім чынам, апроч спраў, вырашаемых вялікім вальным соймам, падлегаць рашэньню Рады разам з гаспадаром.

Статут, адзначыўшы ў агуле, галоўным чынам, судовую дзейнасьць Рады, не вызначае складу гэтага суда. Констытуцыя Сойму 1588 году у соймавы суд рады уводзіць ужо і восемь асоб з пасольскай ізбы. Такім чынам суд становіцца соймавым, а ня судом паноў-рады. З працягам часу лік судзьдзяў ад пасольскай ізбы павялічваецца да 12, 24 і 54 асоб. Можна думаць, што гэты закон адналькова быў пашыран, як на польскіх, так і на Літоўска-Беларускіх паслоў, хаця констытуцыя нічога аб гэтым не гаворыць.

Закон пералічае злачынствы, якія падлягаюць гэтаму Суду: crimen laesae majestatis, каторыя толькі inmpersonam Regiam паводле права machinatione, conspiratione, violento conatut et, quod longe absit in vitam commititur“.[3]

Констытуцыя 1641 году апроч crimina laesaemajestatis пералічае наступныя справы: 1) crimen perduellionis et rebellionis; 2) crimen peculutus; 3) каваньне фальшывой монеты; 4) гвалт, учынены на Сойме, сойміках, судовых трыбуналах і цэлы шэраг другіх спраў[4].

Констытуцыяй 1641 году быў устаноўлен парадак і чарга адбываньня на сойме судовых спраў: ў панядзелак разьбіраліся скарбовыя процэсы, у аўторак справы Літоўска-Беларускага княства, у сераду, пятніцу і суботу — справы крымінальныя, а у чацьвер—апеляцыі на рашэньні розных судоў. Калі на які-небудзь дзень не хапае судовых спраў, то разьбіраюцца крымінальныя. Па сканчаньні тыдня той-жа парадак паўтараецца[5].

Такім чынам Літоўска-Беларускае княства мае свой дзень; вочавідна, свой склад соймавага суду.

Судзьдзі ад пасольскай ізбы разглядалі справы пасля рашэньня справы сэнатарамі і толькі ў канцы XVII ст. пасяджэньні сэнатараў і земскіх паслоў становяцца сумеснымі.

Канчатковае сформаваньне соймавага суду была праведзена ў канцы існаваньня Літоўска-Беларускага княжаства, орданацыяй сойму 1775 году. Гэты суд складаўся з усіх паноў рады і прадстаўнікоў пасольскай ізбы ў ліку 30 асоб: 20 польскіх паслоў і 10 ад

  1. I, II
  2. Разд. II, арт. 2.
  3. Volum. legum II ст. 251.
  4. Vol. leg III, ст. 36.
  5. Vol. leg. IV, ст. 8.