Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Статут адрозьнівае раду прыбочную ад Сойму паноў Рады. За зьневажаньне высокасьці гаспадарчага маестату тым, што хто-небудзь абразіў шляхціча словамі, ״шкодлівымі учцівосці шляхэтской" у гаспадарскім палацу, той прыцягваецца да адпаведнасьці перад гаспадаром ״с паны радами нашими при нас на тот час будучими“... ״Ведже где бы шло о якую речь, штот ся чсти дотычеть, тогды то аж на сойме с паны радами нашими здешнего паньства судити маем.“[1]

Статут выдзяляе тыя справы, якія вырашаюцца гаспадаром з панамі радамі ״прибочными“, рэзыдэнтамі.

У выпадку нездаваленьня пастановай суду па справах зямельных шляхты з гаспадаром і нязгоды камісараў, высланых для вырашэньня зямельнай спрэчкі, а такжа аб бяспраўных данінах, або прыўлашчаньні спадкавых маемасьцяй ״тагды апеляцыя да нас гаспадара обема сторонам вольно, а мы за тую апеляцыю, тут у великом князьстве литовском судити будем с паны радами нашими, которые при нас будуть״[2].

Процэсы аб няправільных данінах шляхэцкіх грунтаў і мяёнткаў каму-небудзь у дзяржаньне, а такжа працэсы аб парушэньні свабод і вольнасьцяй шляхэцкіх вырашаюцца ״з права й з суду справедливаго через нас и потомки наши за радою рад нашых великого князьства"[3]. Наем і ўвод войска ў межы Літоўска-Беларускай Дзяржавы бяз ведаму радных паноў ня можа адбыцца. "Тэж уставуем иж людей прибылых, так обчых, яко и суседних заграничников прыймовати и вести до паньства нашего великого князства Литовского и через тоеж паньство не маем, аж з ведомостью и за радами рад наших великого князства Литовского"[4].

Назначэньні на дзяржаўныя пасады робяцца гаспадаром з панамі радамі. Хорунжыя назначаюцца з кандыдатаў, абраных станамі "кому се нам с паны радами нашими попристойне видети будет".[5]

Дзеля вырашэньня многіх спраў, як судовых, так і па ўпраўленьню склікаюцца сходы—״соймы паноў-рады,“ як поўная ўстанова. Не зьявіўшыся на суд ״за позвом“, ״тот непослушенством куправу, не толькі горло, але в честь тратити будет за отосланьем врядовым, з разсудку нашого господарского и панов рад того паньства на сойме за доводом стороны поводовое“[6].

Такія сходы рады звычайна адбываюцца на вялікім вальным сойме. ״Тэж обецуем и будем повинны каждому с поданных наших, кому-бы шло о честь, прудкую а неотвлочную справедливость учинити, на первшом близко пришлом сойме великом вальном с паным радами нашими великого князства Литовского без всякае отволоки“.[7]

Статут падкрэсьлівае, што судовыя процесы аб ״чести и горле" адбываюцца ״нигде инде одна на сойме великом вальном с паны радами нашими великого князьства Литовского“[8].

Вялікія вальныя соймы склікаюцца па нарадзе з панамі-радамі: ״маем мы и потомки нашы завжды коли того потреба укажеть Речи Посполитой за порадаю рад нашых тогож паньства складаны листы нашыми были (разд. III, арт. 6.)“

Паны рада, як цэлая ўстанова, выступаюць на галоўным з‘ездзе ў Слоніме перад вялікім вальным соймам. Галоўны зьезд адбываецца за

  1. III Лит. Статут разд. 1, арт. 9
  2. Ibidem I, 15.
  3. Статут III, 5.
  4. ibidem III, 23.
  5. II, 5
  6. I, 10
  7. I, 28
  8. I, 4