Старонка:Дружчыц Да пытаньня аб мове літоўскага статуту.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скаю, бо назву „рускі" па сучаснай тэрмінолёгіі трэба разумець як украінскі. Уваходзіць у спрэчкі лінгвістычнага характару ня прыходзіцца, бо іх унікае і паважаны профэсар. Тут яму не пад сілу выступаць супроць вядомых дасьледчыкаў, і з гэтай прычыны ён робіць лёгічны (?) вывад, што калі Русь сынонім Украіны, то і рускі сынонім украінскага.

Я хачу толькі паказаць проф. Лашчэнку і яго аднадумам, як звалі суседзі тую мову, якою карысталася Літоўска-Беларускае княства, як дзяржаўнаю моваю. У часы окупацыі Беларусі маскоўскімі войскамі ў 1655—66 г. паміж канцэлярыяй маскоўскага ўраду і рознымі ўстановамі Беларусі і Украіны ішла жывая перапіска, якая захавалася да цяперашняга часу і часткай надрукавана[1]. Канцэлярыя пасольскага прыказу таго часу, атрымліваючы той ці іншы ліст, рабіла надпіс, якою моваю ён пісаны. Так, напрыклад, м. Магілёў зьвяртаецца да царкоўнага ўраду з просьбай, і пісар пасольскага прыказу робіць такі надпіс на докумэнце: „Списокъ съ бѣлорускаго письма съ челобитной, что прислали къ великому государю.... города Могилева, войт, бурмістры, райцы и лавники со всей чернью въ нынешнем въ 163 году"[2]. Такіх назваў поўны том: №№ 4, 5, б, 7, 8, 9, 11, 12 і далей. Пры гэтым цікава, што лісты ня толькі пісаныя з Беларусі і беларускіх местаў, адзначаюцца як лісты, піса­ныя беларускаю моваю, але і лісты, пісаныя з Украіны, напр., лісты Багдана Хмяльніцкага і палкоўніка Залатарэнкі адзначаюцца, як пісаныя беларускаю моваю: „Списокъ съ бѣлорускаго листа, что писалъ къ великому государю царю и великому князю Алексію Михайловичу, всеа Великія и Малыя Росіі самодержцу, Богдан Хмельницкій, гетман войска запорожскаго, съ Денисомъ Тургеневымъ да съ подъячимъ съ Яковомъ Козловымъ, въ нынешнемъ во 163 году, декабря в 8 день"[3]. Мова лісту Залатарэнкі названа таксама бе­ларускім пісьмом. „Спісокъ съ листа съ бѣлорускаго письма, что писалъ ко государю царю и великому князю Алексію Михайловичю всеа Русі Нѣжинскій полковникъ Иванъ Золотаренко"[4].

Што назва „беларускае пісьмо" адзначае мову, выразна відаць з таго, што докумэнты, пісаныя папольску, адзначаюцца словамі „польскае пісьмо"[5]. Гэтая назва маскоўскага пасольскага прыказу добра паказвае, як звалася тая мова, якую ўжывала ў гэты час Літоўска-Беларускае Княства як дзяржаў­ную. Гэтаю моваю была мова беларуская, аб гэтым ведалі і суседзі. Той факт, што маскоўскі ўрад называе мову беларускаю, паказвае, што гэта было ўсім добра вядома. Назва-ж лістоў, пісаных украінскімі дзеячамі, таксама беларускім пісьмом, сьведчыць аб тым, што мовай культурнай, што панавала ў той час, была мова беларуская, якая разьвілася ў цэнтры Літоўскай Дзяр­жавы. Цэнтрам гэтым была Беларусь і адсюль мова Беларусі пашырылася і па за яе межы, асабліва на Украіну. Украіна, адарваная па акту Люблінскай уніі 1569 году ад Літоўска-Беларускага Княства, жыла яшчэ астаткамі ста­рой беларускай культуры і карысталася ў зносінах беларускай моваю; улас­най канцэлярскай і кніжнай мовы яна яшчэ не пасьпела ўтварыць у той час. З далучэньнем да Польшчы вышэйшыя станы Украіны ў сваіх установах сталі карыстацца моваю польскаю, а ўтварэньню сваёй, і офіцыйнай дзяржаў­най, і прыватнай грамадзкай, перашкаджала бязупынная соцыяльная ўнутра­ная барацьба і паўстаньні супроць Польшчы.

Такім чынам, факты докумэнтальнага характару сьведчаць выразна супроць палажэньняў і вывадаў проф. Лашчэнкі. Аб гэтым можна было-б і ня пісаць. Але, калі такія тэндэнцыі праводзяцца ў працах, што маюць назву

  1. Акты, относящиеся к истории южной и западной России, т. XIV СПБ. 1889 г.
  2. А. Ю. и З. Р., т. XIV, № 12. 163 г,— 1655 г.
  3. ІЬidem, № 4.
  4. ІЬidem, № 5.
  5. ІЬidem, № 9.