Старонка:Дружчыц Да пытаньня аб мове літоўскага статуту.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

навуковых запісак, абыйсьці маўчаньнем гэта ня прыходзіцца, бо глыбокіх спэцыялістых па гісторыі Украіны і Беларусі ў нас вельмі мала і такія по­гляды без праверкі будуць пашырацца сярод шырокіх грамадзкіх, асабліва украінскіх колаў, што ўжо зьяўляецца бязумоўна шкодным як з навуковага, так і з грамадзкага бакоў.

Нарэшце, для яснасьці паглядаў, прывяду вытрымку з твору вядомага дасьледчыка і працаўніка па архіву Літоўскай Мэтрыкі Станіслава Пташыцкага, які ў прадмове да Літоўскага летапісу выказаўся адносна мовы яго і наогул дзяржаўнай мовы таго часу:

„Руская мова тых летапісаў была моваю мясцоваю; гэтая мова адрозь­ніваецца ад мовы маскоўскай і сучаснай мовы расійскай. На гэтай мове была значная літаратура. Яна выпрацавалася з беларускай мовы і была моваю ня толькі літаратуры, але і дзяржаўнаю да канца XVII сталецьця. Гэтая мова ў той час настолькі розьнілася ад маскоўскай, што ў Маскве рабілі пераклады з яе на расійскую“.

Факт перакладаў сьведчыцца і перакладам Літоўскага Статуту 1588 г. на маскоўскую мову[1].

Далей Пташыцкі піша: "Даўнія рускія вучоныя, як мітрапаліт Аўген, упэўнялі, што мова гэтая выпрацавалася ў XIV сталецьці ў Полацку і Сма­ленску з злучэньня моў рускай, польскай і літоўскай. Новыя расійскія дась­ледчыкі, як Буслаеў, Сабалеўскі, Шахматаў, Уладзімераў, Карскі і іншыя завуць яе беларускай"[2].

В. Дружчыц.

  1. И. И. Лаппо. Литовский статут в Московском переводе-редакции. Юрьев, 1916 г.
  2. Wielkego Księstwa Litewskiego Kronika. Podług rękopisu z roku 1550 wydał Stanisław Ptaszycki. Wilno, 1907