Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Андржэяка.
Пры Забржэзінскім не хацеў казаць я. Глінскі
Ўварваўся ў замак ноччу, на пасцелі
Зняў ваяводзе галаву, бо той калісьці
Ўвесь план паўстання выдаў каралю,
І, каб не смерць старога караля, вісець-бы
На шыбеніцы Глінскаму.
Георгій.
Не толькі Глінскаму, а й бацьку
І можа нават мне.
Андржэяка.
Чакай, чакай, Францышак! Гэты Шпілер
Казаў, што сцята галава яшчэ
Купца і мешчаніна Вільні,
Скарыны якогась.
Георгій.
Кім сцята? Глінскім?
Андржэяка.
Не, у часе бойкі, вартай Забржэзінскіх,
Бо ён адкрыў вароты замку, начаваў у ім.
Георгій.
Прымі ты, божа, ў рай душу яго,
Даруй мне радасць ў смутную хвіліну,
Што за народ, а не супроць яго
Паклаў сівую галаву сваю
Стары мой добры бацька.
Благаславіце, пан прафесар, ехаць у Вільню.
Не словам,
А мячом за свой народ змагацца.
Андржэяка.
Чакай. Калі ты сын старога Скарыны,
Нябожчыка, тады павінен сёння-ж
Не ехаць, — бегчы, і не ў Вільню,
А далей ад Вільні,
У Прагу да мяне. Бо Шпілер той прывёз
Загад схапіць… Чакай-жа… Ха-ха-ха!
Дарэмна напужаць мог, галава пустая!
Схапіць Георгія, а не Францішка…
Георгій.
Георгій я і ёсць. Францышкам тут назваўся,
Каб да навукі дапусцілі.
Глагоўскі.
Тады ты, Товій, прынясі адзенне мніхаў,
Маіх гасцей, што загулялі недзе,
Пераапранутыя ў свецкае.

(Товій выконвае).