Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Забржэзінскі.
Тады хутчэй у Вільню

(Ён спешна апранаецца. Георгій загароджвае яму дарогу).

Георгій.
Чаго?
Забржэзінскі.
Знішчаць род Глінскага.
Георгій.
Род Глінскага, ці свой народ знішчаць?
Ты Забржэзінскім стаў нядаўна,
Нават дзед твой,
Князь Забярэзінскі, быў праваслаўнай веры,
Ён быў-бы з Глінскім зараз.
Нават бацька твой
Ішоў з сваім народам, покуль здрада
Яго з шляху не збіла. Ты-ж куды ідзеш?
Забржэзінскі.
Сын Скарыны-купца,
Пра гэта не тут размовы весці,
А на бранным полі,
Там да тваіх паслуг.
Бывайце, пан прафесар!

(Ён выходзіць не развітваючыся з астатнімі).

Глагоўскі.
О, Польшча, Польшча, як шкада, што правіць
Табой не ясны розум, — ясныя паны
З пышлівасцю крывой і аднабокай!
Сярод славян
Магла-б ты стаць ядром ў арэсе,
І моцным быў-бы той арэх
Пры братняй дапамозе…
А так згубіць сябе ты можаш,
Абяскровіць іх
На радасць ворагам сваім і іхнім…
Студэнты.
Чэх, навіна твая такая, што не ўседзіш.
Дазвольце, доміне прафесар, нам пайсці?
Глагоўскі.
Ідзіце, другі, толькі не губляйце з сэрца
Зярняты чыстыя дабра і праўды,
Якія вы тут атрымалі. Палічу тады
Сваю я працу сплачанай.
Застанься ты, Францышак,
І, Андржэяка, ты.

(Студэнты развітваюцца і выходзяць. Товій збірае са стала).

Глагоўскі.

Што расказаў яшчэ той веснік з Вільні?