Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Глагоўскі.
Гэта добра. Калі так прагне чалавек,
То знойдзе. А у чым затрымка?
Георгій.
Я веры праваслаўнай, грэцкай.
Глагоўскі.
Гэта блага.
Не тое блага, што ты веры грэцкай,
А тое блага,
Што, пакуль ты не зменіш веры,
Цябе дамініканцы на парог не пусцяць.
Георгій.
Тады я зноў вярнуся ў Полацк, пан прафесар,
Шукаць такога ладу і парадку.
Каб я вучыцца мог, не здраджваючы богу.
Глагоўскі.
Не зменіш веры?
Георгій.
Не.
Глагоўскі.
І гэта добра: вера — не рэч для гандлю,
Бог — не злоты.
Ды тут і я нічога не параджу,
На жаль мой. (Да Товія.) Што ў цябе?
Товій.
Друк вашай лекцыі, высокі пан прафесар,
Прыслалі паглядзець, ці ўсё ў парадку?
Глагоўскі.
Я акуляры кінуў дома. Вось бяда.
Хто прачытае мне, доміні?
Георгій.
Я прачытаю вам. (Чытае.)
„Deus homini sensum cedit congnoscere naturam,
opus manum eius, ut glorificaret sopietiam
Dei, cem sensum hominis limitatus est.“
Глагоўскі.
А разумееш?
Георгій.
Разумею.
Глагоўскі.
Згодзен?
Георгій.
Не, не згодзен.
Глагоўскі.
Чаму?
Георгій.
Не розум абмяжован, пан прафесар, нашы веды.

Па кроплі мёду носячы, пчала напоўніць вулей,