Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Збіраючы па кроплі веды, чалавек пазнаў
Сягоння шмат таго, чаго дзяды не зналі.
Каб склалі мы ўсе веды пакаленняў,
Каб дапыталіся у кожнага здарэння,
Чаму яно ў натуры адбылося,
Каб зноў яго разбурылі й стварылі,
Тады-б мы новым ведам
Шлях працерабілі.
Глагоўскі.
Значыць вопыт — маці ўсёй навукі?
Георгій.
Так, пан прафесар, на малы мой розум.
Глагоўскі.
Што не католік ты, маліся богу, доміне Францышак,
Інакш цябе пасцігнуў-бы лёс Гуса…
Мне трэба працаўнік ў маю бібліятэку…
Ты згодзен мне дапамагчы
Навесці ў ёй парадак?
Георгій.
Вартаўніком пры ёй мяне пастаўце, — згодзен!
Глагоўскі.
Жыць будзеш у мяне. Ідзі, правер з ім гэта.

(Уваходзіць прыор. Студэнты кланяюцца яму).

Чым нас парадуеце, ойча прыор?
Прыор.
Князь кардынал благаславіць меў ласку
Работу нашу па іспытах і прыёму.
Дзе тут… Францышак з Полацку?
Георгій.
Я перад вамі, ойча прыор.
Прыор.
Благаслаўляй да веку у малітвах князя
І кардынала нашага: па ласцы па вялікай
Цябе, схізматыка, у выключэнне правіл,
Ён дапусціў пазнаць святло навукі,
Мо’ некалі душа твая, асветленая верай,
Прычасна стане рымскаму касцёлу.
Георгій.
О, перадай ты, сэрца, вестку гэту
Тым, хто мяне паслаў,
Каго я там пакінуў!
Прыор.
Указам караля і князя-кардынала
Ад сённешняга дня Францышак Скарына
Між вамі, доміні, як роўны паміж роўных.

Віват каралю і біскупу!