Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ІI

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:

Георгій Скарына.
Лукаш Скарына.
Маргарыта.
Арына.
Товій.
Фон-Шпілер.
Дарота — маці Маргарыты, гадоў за 40.
Адвернік — віленскі радца, гадоў за 50.
Бабіч — старшы віленскі радца.
Ёган — сын немца фон-Шпілера, гадоў 18.
Скамарох, гадоў 45.
Князь Міхаіл Глінскі — гетман польны.
Князь Забржэзінскі — ваявода Трокаў.
Шляхціц — гадоў 35.
Балінскі — каралеўскі лекар.
Скамарохі, шляхта, купцы-члены Віленскага магістрата.

1504 год, праз месяц пасля падзей першага акта. Агульная зада сярэдневечнай гасцініцы Віленскага магістрата, які аддаў яе на водкуп Дароце, мацеры Маргарыты. Звычайная абстаноўка залы: сталы, лавы, табурэткі, бочкі з півам і мёдам, прылавак гаспадыні. Проста перад гледачом уваходныя дзверы, направа — камін і дзверы на кухарню, налева — сходцы ў жылыя памяшканні.

Дарота.
Арына, зірні, каб пірагі не падгарэлі!
Арына (з кухарні).
Гляджу, матухна. (Выходзіць у залу.) А й падгарэлыя з’ядуць…
Дарота.
Ды гэта-ж немцу Шпілеру, а ён-жа перабора.
Арына.
І скнара: заплаціць грош, а паслугі патрабуе аж на злоты.
Дарота.
А Маргарыта дзе?