Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лукаш.
Сядзь, Георгій, слухай… Я ў небяспечны шлях
Жыццёвы човен свой кірую.
Я хачу спакойны быць,
Што я не ўсё згублю у часе буры.
Георгій.
Тату! Дазволь мне на чаўне маім, на новым
Паставіць ветразі, каб мне даплыць туды,
Куды ты сам баішся, што не трапіш.
Для чалавека ветразь — веды.
Па веды я пайду няхай сабе й на захад.
Хачу знаць сілы ворага, яго знаць зброю.
Валодаць ёю дасканала. А здабуду, —
Вярнуся з імі я к свайму народу
Працягваць тую справу, на якую
Ты ахвяруеш свой набытак. Лептай
Маёй хай будуць веды!
Лукаш.
Не разумееш ты па младасці на што ідзеш:
На холад, голад…
Георгій.
Я малады, я дужы, бацька!
Лукаш.
На барацьбу з касцёлам, з папай рымскім.
А мо’ й на смерць.
Георгій.
Нічога, бацька, я праб’юся,
Смерць абыйду.
Лукаш.
На здраду веры мо’ пайсці цябе прымусяць.
Георгій.
На здраду веры і народу — не!
Лукаш.
І нават, калі гэта будзе цаною за навуку?
Георгій.
Нават і тады не здраджу, бацька.
Лукаш.
Тады… ідзі.
Георгій (кінуўся на калені).
Благаславі!
Лукаш.
Благаслаўляю.
Ў імя айца і сына і святога духа…
Маргарыта.
І я благаслаўляю, Юрка…

Заслона.