Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Арына.
Наверсе ў горніцы. Ёй Юрка чытае кніжку.
Дарота.
Ідзі, зірні, нібыта незнарок.
Арына.
Дарэмна, матухна, дзяўчына не пірог, не ўкусіць…
Дарота.
Не, пакуль ксёндз ці поп не павянчаў, асока не пашкодзіць.
Арына.
Там белабрысы Ёган, доктара сынок, ўсё трэцца, ім перашкаджае.
Дарота.
То і добра, калі трэці ёсць…
Арына.
Ды Юрка не такі. Казаў ён, што паедзе
Вучыцца некуды у Кракаў
Гады на два яшчэ.
Дарота.
Вучыцца? Як? Жанаты?!
Арына.
Вось гэтага не ведаю.
Дарота.
Ну, не! не на такіх наскочыў, не на дурняў.
Адну дачку я маю і скруціць жыццё
Ёй не дазволю. Аман. Ідзі і загадай
Маім ты словам, каб ішла ад іх к сабе
І не выходзіла пакуль і не паедуць!
Арына.
Навошта, матухна? Не слухайце мяне, дурную:
Мне можа і здалося толькі…
Дарота.
Я ведаю цябе, пататчыцу! Ідзі!
Арына.
Авохці мне!..

(Арына ідзе наверх. З надворку ўваходзіць Адвернік).

Дарота (услед Арыне)
Каб зараз-жа кідала іх, а не, —
Дык я за косы выцягну!
Адвернік.
Каму такой расправай пані Дарота пагражае?
Дарота.
Ах, пан Адвернік! Я і не заўважыла. Заходзьце, калі ласка!
Адвернік

Каго усё ж за косы, пані Дарота?