Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шпілер.
Гэр Ёган, я не маю хэнці
Размову весці з дзікуном. Дазвольце
Зірнуць бабры…
Іван.
Зрабіце ласку, Ойча Сіман, благаславіце
З дарогі дальняй.
Айцец Сіман.
У лазні быў? змыў пыл зямлі чужой?
Душу абмыў на споведзі пасля прыезду
Ад агаран няверных?
Іван.
Не, не паспеў яшчэ: кірмаш-жа сёння.
Айцец Сіман.
Тады няма табе благаславення сёння.
Андрэй.
Майго не будзе, покуль ты з нямчынам,
Як з братам, а не з ворагам жывеш.
Іван.
Айцы святыя, мы-ж — купцы,
Тавар не знае веры.

(Уваходзіць Лукаш Скарына, крэпкі, як смаляк, чалавек у багатым адзенні. Ён хрысціцца на іконы і аддае паклоны ўзняўшымся яму насустрач гасцям).

Лукаш.
Здароў будзь, старча! Як ласка бога
Да сівізны тваёй?
Андрэй.
Здраў будзь, купец! Не ўспамінае бог
Грахі мае па ласцы вышняй.
Лукаш.
Здароў, ігумен слуцкі, залатыя рукі
І вусны грэшныя!
Айцец Сіман.
Не тое грэх, што ў вусны уваходзіць,
А тое грэх, што вусны выракаюць.
Будзь здароў, купец!
Лукаш.
Здраў будзь, заморскі госць!
Шпілер.
Жадае ўсякай ласкі бога і удачы
У справах гандлю ваш слуга пакорны.
Лукаш.
Што, аглядалі хворую?
Шпілер.
Мне не дазволена было, на жаль, вось імі.
Лукаш (сурова).
Я іх не нанімаў у доме Скарыны

Гаспадарамі быць…