Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Айцец Сіман.
Нас бог наняў быць стражай збройнай
Душ хрысціянскіх ад нячыстага.
Глядзі, купец, каб бога не ўгнявіў!
Андрэй.
І я кажу: глядзі! Па узаемнай згодзе
Бес беса выгнаць можа, каб пасля ўдваіх
Апанаваць другога чалавека, блізкага табе.
Лукаш.
Хай нас бароніць бог. Прабач мяне, мой госць,
Сыйсціся мы на іншым можам: мы — купцы.
Як падабаюцца бабры?
Шпілер.
Яны нанеслі мне абразу…
Лукаш.
Бабры?
Шпілер.
Не, барбары вось тыя. А бабры нішто…
Лукаш.
Тады мы сойдземся…
Іван, схадзі з купцом у клець,
І пакажы баброў, з Бярозы што прыслалі.
Шпілер.
А гэтыя, гэр Люкас?
Лукаш.
На жаль, замоўлены для біскупа, мой гэр.
Не горшыя і тыя…
Шпілер.
Я еду ў Вільню к біскупу і мог-бы перадаць,
За процант невялікі…
Лукаш.
Георгія пашлю у Вільню, можа й сам паеду.
Вядзі гасця, Іван.

(Іван і Шпілер выходзяць).

Ну, што, старыя? Немец не пад нораў, бачу?
А мне ён люб, ці што? Прыціснула бяда…
Андрэй.
З дзяўчыны хопіць хрысціянскіх лекаў.
Лукаш.
Хопіць? Дай то бог! Быў скамарох, Андрэй?
Чакай…

(Ён зазірае за дзверы і прычыняе іх).

… Цяпер кажы.
Андрэй.
Быў. Князь Міхайла Глінскі перадаў,
Што крымскі хан, Менглі-Гірэй, па згодзе

З царом Іванам крымскую арду