Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/311

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пытацца буду добрай рады
У вас, старэйшых.
Атаман.
Ну і ну!
Хацеў-бы бачыць я, што выйдзе
З тых абяцанак? Так, праз тыдзень.
Каго-б павесілі на браме,
Каго-б жыўцом зарылі ў яме,
Каму-б ўсю скуру аблупілі,
Каго-б ў Бярозе утапілі.
І кожны-б даў сабе зарок,
Каб да жыцця звярнуцца мог,
Не слухаць плачаў удаваных,
Не слухаць слодычаў абманных,
А вешаць панства, як сабак,
Ды не абыякіх, шалёных.
Ці так кажу я, братцы?
Грамада.
Так!
Атаман.
Ды стан жаночы абаронай
Табе, княгіня. (Паказвае на астатніх.)
Вас, няйначай,
У вір усіх?
Грамада.
Крывёй сабачай
За нашу кроў хай плоцяць люду!
Атаман.
Ну, пан суддзя, і ксёндз, і Дуля,
Прысуд народны добра чулі?
Як схільны вы к таму прысуду?
Дуля (на каленах).
Пан атаман, я больш не буду.
Суддзя (пахмура).
Я выкуп дам.
Ксёндз.
Я дам збавенне,
Грахоў надэшлых адпушчэнне.
Атаман.
А як, скажы, суддзя, ў законе
Такі пасул не забаронен?
Угаварылі, так і быць,
Не будзем, хлопцы, іх тапіць,
А возьмем к замку. Папярэдзім
Панка старога, што мы едзем
З капэлай польскай.
Дуля (спалохана).

Як-жа так?