Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/310

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хай бог яму у судны дзень,
Як выручылі вы ў бядзе
Сваю княгіню…
Казак (раптам).
Юхым ідзе!
Пайшоў за Дуляй,
А ксяндза вядзе.

З’ЯВА ХV

Выходзяць з-за кустоў Юхым і ксёндз.

Стары казак Юхым.
Віншуйце, людцы, з добрай лоўляй,
О, жарабец святой гадоўлі!
А ну, бяжы, гарцуй падскокам!
Гляджу я, прэцца праз кусты
Услед княгіні ён — святы —
І сочыць гэткім ласым вокам
За ёй за голай.
Грамада.
Ха-ха-ха!
Во не баіцца хто граха!
А не аслеп, ксёндз, ненарокам?
Ксёндз.
Як пастыр, я ішоў, пакуты
Благаслаўляючы.
Стары казак Юхым.
Ды ну!
Ксёндз.
Хацеў я зняць з іх ганьбы путы.
Стары казак Юхым.
Ой, брэшаш, ойчанька! Чаму ты
Вачамі еў яе адну?
Жанчына.
А во, убачылі вы цуда!
Ў сваёй малельні што, паскуда,
Ён робіць ў замку? Хто пабудзе
З дзяўчат — ніколі не забудзе!

(Юхым вярнуўся назад у кусты і прыводзіць Дулю).

Княгіня Ядзя.
Паслухайце княгіню людзі!
Вось поп, і ксёндз, і пан суддзя,
Пры іх народу абяцаю
І крыж святы цалую я:
Забойства князя забываю,
Народу вольнасць я вярну

І праўлю замкам новым ладам: