Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/309

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Марына.
Яны прывязаны на возе,
Княгіня з Ясем — гайдуком.
Жанчына, выйдзі на сустрэчу
Накінь ёй што-небудзь на плечы.
А ты — яму. Іх дагала
Раздзеў князёк. Эх, чалавекі,
На смерць яе пусціць магла
І не магу пусціць на здзекі.

З’ЯВА ХІV

Выязджае ганебная калясніца з прывязанымі княгіняй і гайдуком. Калясніцу вязуць Лабач і Жук старога селяніна.

Ясь.
Мужайся, Ядзя! Тут народ…
Я умалю цябе распутаць.
Княгіня Ядзя.
Маўчы, гайдук! Чым заплачу
Табе за ганьбу і пакуты?
Ясь.
Браты мае, няўжо між вас
Ніхто не возьме ў сэрца літасць
Нас развязаць? Пракляты князь…
Дзед Ахрэм.
Які ляжыць між нас, забітым.
Княгіня Ядзя.
Забіт Іван? А кім забіт?
Дзед Ахрэм.
Народным гневам — божжай карай.

(Развязваюць княгіню, а затым Яся).

Ясь.
Ядвіся, вольны свет адкрыт
Да самых смелых тваіх мараў.
Браты мае! Распутаць рукі,
Уздыхнуць на поўны ўздых грудзей,
Пабачыць сонца і людзей,
Яе пазбавіць смертнай мукі, —
Якога-ж шчасця трэба болей?!
Княгіня Ядзя.
Княгіня — я. Гайдук, даволі!
Удзячна, добры мой народ,
Табе княгіня, хоць варожы
Учынак, папушчэннем божым,
Зрабіў ты. Князь Іван быў крут,
Часамі быў без меры лют
Не толькі к вам, але й ка мне,

Жанчыне слабай. Ўспамяне