Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/308

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стары казак Юхым.
Што-ж вераб’ёў пужаць ў баштане
Насіў, як цацку, на паказ?
Дуля.
Дальбог, мой пане, на паказ.
Казак (узіраючыся ў Дулю).
Спаўзлі штаны ад страху з бруха!
Другі казак.
І засмярдзеўся, як псяюха!
Стары казак Юхым.
Бяжы ў кусты, хутчэй, паганец!

(Пад агульны рогат Дуля хаваецца ў кусты. За ім ідзе Юхым).

З’ЯВА ХІІІ

Падымаецца з берагу Бярозы Марына.

Марына.
Стары паляк запёрся ў замку,
Гарматы чысціць. Войт прыбег
Адсюль напэўна, панскі шпег.
І пан паслаў яго да ранку
Падняць ўсю шляхту навакол.
Атаман.
Во, пасадзіць каго-б на кол!
На замак, хлопцы!
Рыгор.
Не дай бог
Пад Заенчкоўскіх дацца ўладу,
Гарэй Капусты будуць гады —
Рабаўнікі з начных дарог!
Каб Заенчкоўскі нас не здолеў
За зяця з’есці, — ўзяць багры,
Даўбешкі, косы, тапары, —
Пойдзем шукаць мы нашу волю!
Дзед Ахрэм.
Паны хітрэй, чым мысліш ты:
Яны на дробныя шматы
Яе рукамі разарвалі
І ў кожным замку захавалі
Кавалак волі беднаты.
А сэрца ў вашым замку людзі:
Хай з вас пачатак панскай смерці!
Галасы.
Хай будзе так, няхай так будзе!
Антон.
Глядзі, з валамі нехта блудзе…
Ды й голыя! Паспелі здзерці

З іх вопратку ці што ў дарозе?