Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/299

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сяляне (перадражніваючы).
Гам, гам, гам!

(І пад свіст і гіканне сялян пісар і Дуля паехалі назад туды, адкуль прыехалі).

З’ЯВА Х

Выходзяць з царквы маладыя.

Дзявочы хор.
Быстрая рэчачка хваляй б’ець,
Мамачка Кацю з вянца жджэць,
І ў вароціках сустракае
І ў яе праўданкі пытае:
Ці звонка званы звінелі,
Ці ярка свечкі гарэлі,
Ці громка папы спявалі,
Як вас, маладых, вянчалі?
Дзед Ахрэм (сват).
Сем лет пацеў,
На вяселле хацеў,
Год на печы валяўся,
Пакуль вяселля даждаўся.
Пакуль на слуп узлез,
Увесь пуп аблез.
Бабы лён трапалі,
Кастрыцай у рот папалі,
Памаўчу,
Пакуль не прамачу.

(П’е чарку і падносіць маладым).

Дзявочы хор.
А ў нашага свата
Кругом хаты мята,
А ў хаце багата.
А ў нашага свата
Кругом хаты рожа,
А ў хаце прыгожа.
Ой, сватка, наш сватка,
Прасі нас у хатку,
Дай нам піць і есці,
На лавачку сесці.
Дзед Ахрэм.
Людзі, суседзі,
Блізкія, далёкія,
Каго кабылка прывезла,
Каго маці на руках прынесла,
А хто сам прышоў,
Усіх прашу на княгін двор,
Усіх прашу за вясельны стол.