Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/298

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзе ты гэткі адшукаўся?
Нада мной бярэ ён ўладу!..
Пацалуй пан пана ззаду,
Каб суроку не баяўся.
Дуля.
Гэта вам, ці мне, пан пісар?
Пісар.
Вам, пан Дуля.
Дуля.
Ах ты, хлопка!
Што ў цябе астатні высах
І пустой стала каробка?
Як асмелілася пану
Гаварыць такія словы?
Агата.
А ці пану, ці Сцяпану,
Для мяне ўсе аднальковы.
Не чапае хай пан жыта,
Дык не будзе морда біта.
Калі Міна, — едзьце міма.
Дзед Ахрэм.
Праўду кажа вам жанчына,
Што дарэмна скамарошыць?
Не чакаць-жа, пан харошы,
Каб жанчына пры народзе
Пана з’ездзіла па мордзе.
Дуля.
Як-то, хам? Я — пан вяльможны.
Дзед Ахрэм.
І ты вашэць, і я вашэць,
А хто хлеба нам напашэць?
Дуля.
Як то можна, як то можна!
Я прашу суддзю паклікаць,
Я суду пастаўлю сведак.
Дзед Ахрэм (пры дружнай падтрымцы народа).
Кінь дарэмна, пане, бзыкаць,
Як бычок непералетак,
Бо скапыціш сабе ногі,
Лепей едзь сваёй дарогай.

(Сяляне бяруцца за колы, за коні і выштурхваюць пана з натоўпу, адбіраючы, аднак, і гляк і бочку з півам).

Сяляне.
А глячок мы апарожнім,
І бачоначак таксама.
Дуля.
Як то можна, як то можна,

Хамы, хамы, хамы, хамы!