Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/297

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзед Ахрэм.
Няхай сабе дулю, няхай сабе й пану,
Ды ўсё-ж не чакала Агата ў прыданых
Такіх сваякоў.
Пажылы селянін.
Ды не дай бог нікому!
Дзед Ахрэм.
Эй, клікні Агату! Тут нешта не гэтак.
2-гі селянін.
О, свет, брат, настаў: не вылазіш ты з дому,
А там тваіх пану усваталі дзетак.
Пісар.
Прыслаў пан гарэлкі.
Дзед Ахрэм.
Ды ў горле, васпане,
Любая гарэлка тут колікам стане.

З’ЯВА ІХ

З капліцы хуценька выходзіць Агата і, прабіраючыся праз натоўп, пытаецца.

Агата.
Кажаш, дуля? Што за дуля?
Не найшла другога носу,
Каб на ёй пасела скулле…
Пан? Усёроўна дам я чосу,
Хто тут Дуля?
Дуля.
Я — пан Дуля.
Маю гонар быць пасланым
Яго светласцю і панам
Абвясціць табе, Гапуля,
Што варочаю я ўладу
Над табой і над Рыгорам.
Агата.
Ой, я стану к пану задам,
Ці не ўкусіць пан за сорам.
Дуля.
Што?! Каму гэта, пан пісар?
Вам ці мне?
Пісар.
Вядома, пану,
Дзе ўжо нам!
Агата.
Каб пан не рысаў!
На вазках і на балясах
Многа ездзіць вас па свеце,
Да мужыцкай працы ласых,

І брухатым пузам свеціць.