Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/279

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Разумееце? Сягоння
Так запіша суд каронны.
Пісар (папу).
Калі сведкі так пасведчаць.
Поп.
Г-г-м-м!..

З’ЯВА ХХХІІІ

Уваходзіць Дуля.

Дуля.
Я — Дуля!
Маю гонар быць пазваным
Яго светласцю і панам.
Толькі звычай мой, каб глотку
Мне прамылі моцнай водкай, —
Без таго і чуць не чую
І нямею начыстую.
Суддзя.
Даць кілішак.
Дуля.
Дзякуй, чую!

(Адам падносіць гарэлку, Дуля п’е).

Суддзя.
Вы маёнтак, кажуць, мелі?
Дуля.
Ды трымаць яго не ўмелі.
Суддзя.
А гадкоў назад з дваццатку
Прывяла раба дзіцятка
Пану Дулю, — ды й якое?
Дуля.
Так было, але-ж на гора
Яно зараз і памёрла.
Суддзя.
Прамачыце пану горла.

(Адам падносіць гарэлку, Дуля п’е).

Не памерла, а жывое.
Поп аксціў яго Рыгорам,
Матку зваць яго Агаткай.
Дуля.
Не, панок, мне не ўздагадкі.
Суддзя.
Даць кілішак.
Дуля (выпівае).

Чуць, чуць помню.