Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/280

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Суддзя.
Даць другі.
Дуля (выпівае).
Ясяее ў глуздзе.
Суддзя.
Даць апошні.
Дуля (выпівае).
Усё прыпомніў.
Суддзя.
Вы прадалі князь-Капусце…
Дуля.
Усё, мой пане, да кашулі.
Суддзя.
Значыць права на Агатку,
На Рыгора і нашчадкі?

(Дуля сцвярджальна ківае галавой).

Суддзя.
Ну, вы вольны, пане Дуля.
Дуля.
А кілішак на дарогу?
Суддзя.
Даць кілішак.
Дуля (прымае кілішак).
«Рadam do nóg».

З’ЯВА ХХХІV

Уваходзіць князь Капуста, пан Заенчкоўскі і княгіня Ядвіся.

Капуста.
Пане цесцю, рэй вам весці.
Насклікайце на дажынкі,
Ці з якой другой прычыны,
Заўтра-сёння вечарынкі —
Ўсіх, хто знойдзецца на месцы
З шляхты нашай навакольнай!
Хай сын будзе хлебасольным
Да народжання.
Суддзя.
Княгіня,
Вам ад сэрца віншаванне.
Князь клапоціцца аб сыне,
А каб бог пачуў жаданні
Ўсіх мужчын, хто пані знае,
Ён-бы даў дачку напэўна;
Хай красой, як маці, ззяе —
Каралеве — каралеўну!
Ядзя.

Дзякуй, пане мой!