Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/278

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І пакуль ён не дапусціць
Цэркаў божую да крыўды —
Мы сядзім, як тыя гніды.
Ксёндз.
Фі, калега, як то можна
Параўнаць прыхожан божых
З нейкай гнідай, — вам-жа ў стыд.
Поп.
Каб не стыд, то быў-бы сыт,
Быў такі-б, як ксёнджа, тлусты.
Суддзя.
Кіньце, поп, да сваркі змусты —
Тут вы ў замку князь-Капусты,
А не ў цэркві з мужыкамі.
У прыходзе ёсць Агата?
Поп.
Ды у нас Агат багата:
У кожнай хаце па Агаце.
Войт (услужліва).
Пан суддзя гаворыць з вамі
Аб Рыгоравай аб маці,
Мне здаецца…
Суддзя.
Хай здаецца!
Яе сын дзяўчыну сватаў
І вяселле блізка жджэцца.
Поп.
Ну, то ведаю Агату.
Суддзя.
Кажуць людзі (так і будзе!),
Што Рыгор той у Агаткі
Нарадзіўся ў двары Дулі.
Вы, напэўна, гэта чулі?
Поп.
Чуць не чуў. Людскія-ж гадкі
Можа й ёсць.
Суддзя.
І быць павінны.
Дый на споведзі жанчына
Вам сказаць магла пра гэта.
Войт (услужліва).
Я даводзіў гэта пану —
Войт іх светласці адданы.
Суддзя.
Як прыгонная кабета
Сына вольным нарадзіла?

Сын прыгоннай сам прыгонны.