Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/277

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тут ён пан; жыве у грыдні —
Князь давёў яго да злыдні.
Суддзя.
Так, а муж тае Агаты?
Марына.
Ён сканаў. Яна-ж брухатай
Павярнула к бацьку ў хату
І радзіла сына вольным,
Толькі й радасці бяздольным.
Суддзя.
Так, так, так. Паклічце Дулю.

З’ЯВА ХХХІІ

Уваходзяць поп, ксёндз і войт.

Ксёндз (да пана).
Вы, калега, пэўна чулі
Пра Платона…
Поп.
Што з-за рэчкі?
Ксёндз.
Не, філосаф старагрэцкі,
Хоць ён веры быў паганай,
Ён казаў…
Поп (унікаючы размовы, да суддзі).
Дзень добры, пану!
Ксёндз.
Пан суддзя? Пан Бобаецкі?
Божы служка — ксёндз Антоній.
Суддзя.
Я начуты, святы ойча,
Аб жыцці аб вашым; тройчы
Біскуп вас хваліў з амбона
За апостальскую працу.
Ксёндз.
Чым нам, грэшным, выхваляцца!
Суддзя.
Не скажыце…
Ксёндз (знаёмячы з папом суддзю).
Мой калега —
Падбярэзскі поп Цялега.
Суддзя.
Вельмі рад, і рад быў знаць я,
Што жывеце вы, як брацця, —
Мірна дзеліце прыход.
Поп.
Ім даходы, мне — народ.

Дзякуй пану князь-Капусце.