Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/274

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вочкі — бліскаўкі, а бровы —
Маладзік двайны, бабровы.
Суддзя.
А з прыгонных, ці з пахожых?
Капуста.
Бацька быў калісь ў прыгоне,
Зараз зволены указам,
Дзе-ж — ці ў сіле, ці ў законе —
Мне яе шукаць сягоння?
Суддзя.
У абодвух, пане, разам.
Выдаць замуж — добрай воляй,
Ці праз матчыну прынуку —
За таго, хто хлеба-солі
Дастае у вас дакукай.

(З вежы выходзяць Адам і гайдукі. Адам запірае вежу. Ланцугоў ужо не нясуць).

Капуста.
Спосаб гіблы і ужыты.
Суддзя.
Ўсякі спосаб знаць не худа:
Як не возьмецца на жыта,
Залатой навудзіць вудай.
Капуста.
Спосаб гэты к чорту ў ступу.
Суддзя.
Ну, як воліце. Хто-ж будзе
Той жаніх? Мо’ ён ў закупы
Ех officio заблудзіць.
Капуста.
Хто жаніх?
Адам! Ці чуў ты,
Хто дачку Прузыны сватаў?
Адам.
Наш каваль, ўдавы Агаты
Сын.
Капуста.
О, сцервы, шалапуты!
Мне ні слова! Кліч Марыну!
Два гады жыла ў Агаты
Пасля казні яе сына.
Яна ведае іх хату,
Хто адкуль, і што.
Адам.
Марына

Дзень апошні трызніць стала,