Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/275

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сам я чуў з памёршым сынам
Тры гадзіны размаўляла.
Ёй здаецца…
Капуста.
Хай здаецца —
Ёсць загад і выкананне,
Ў замках здавен так вядзецца.
Адам.
Навіна ёсць, ясны пане:
Панясла княгіня сына!
Капуста.
Па-няс-ла? Чыйго, якога?
Адам.
Зацяжарыла княгіня.
Капуста.
Хто сказаў?
Адам.
Марына ўранку
Ёй гадала.
Капуста.
Кліч Марыну!
Адам.
Мо’ княгіню, ясны пане?
Капуста.
Кліч Марыну, хам!
(Да суддзі.) Пакіну
Вас, прабачце, на хвіліну.
— Дваццаць год маліў я бога,
Абдарыў старцоў убогіх,
І капліцы, і касцёлы,
Цэрквы, кірху, нават школы,
Каб паслаў мне бог наследдзе,
Каб не здаць ў чужыя рукі
Плён жыцця майго і мукі!
Пан суддзя, ну як уседзець,
Навіну пачуўшы гэту?!
Не! Сабраць усіх суседзяў,
Раззваніць па цэлым свеце!
Хто прыедзе, ці прыходзе,
Утапіць у хмельным мёдзе!
Ой, задам работы цесцю:
Ён мастак і піць і есці
Збор — дружынаю і з густам.
(Тры двары прапіў ў Пазнані.)
Хай балюе ўсякі, званы
І нязваны у Капусты, —

Князь-Капуста не шкадуе