Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/270

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сэрца сытага таксама.
На маёй зямлі жывеце
І мяне-ж ясцё вы, хамы!
Але мала! Дай вам замак,
Дай вам ляды, дай вам пушчу,
Вы-б і губ не аблізалі, —
Ўсё-б маглі зубамі струшчыць…
Хопіць, хамы, лапці плесці!
Не хацелі жыць вы ціха,
Вось я вам наважу ліха,
Колькі кожнаму панесці!
Дзед Ксаверый.
Князь, тапельцу дождж не страшны,
Як і голаму — рабунак.
Пан суддзя, на скаргі нашы
Хочам чуць мы паратунак.

(Праз залу праходзяць Адам і два гайдукі. Яны нясуць ручныя і нажныя ланцугі. На нямое запытанне суддзі князь адказвае, ківаючы на сялян галавой. «Так, для постраху, мой пане». Суддзя зразумеў і кіўнуў галавой. Гайдукі і Адам пайшл: ў вежу. Суддзя працягвае размову з сялянамі.)

Суддзя.
Што-ж скажу я вам, сяляне?
Паратунак — у пакоры,
Паратунак — ў добрай працы.
Пісар.
Узаемныя дакоры
Не памогуць справе, братцы.
Суддзя.
Ты сыноў, старэнькі, маеш
І, напэўна, звадку-свару
Па-бацькоўску ушчуняеш?
Пісар.
Сварка ў хаце — горш пажару.
Суддзя.
Як-жа пану не злавацца?
Ён, бач, ладзіць гаспадарку,
Як для вас найлепей, братцы.
Дзед Ксаверый.
Ладзіць ён у нас на карку
Ды для нас ярмо, васпане,
Тут сляпога не абманеш.
Кажа Тэкля, што у пекле,
Абцярпеўшыся, нічога,
Можна жыць, а тут горш пекла,
Насланнё ад духа злога!

Мы-б слупы даўно пасеклі,