Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/269

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2-гі селянін.
Князь зямлю нам перамерыў,
Ну і вышлі мы з памеру
На лугах і на раллі
На палову як былі,
Панскі ж вор узрос без меры.
1-ы селянін.
Межавыя нашы знакі
Князь у пушчу залысіў,
Пацяробы і дзялянкі
Ці стравіў ці пакасіў.
Дрэва бортнага палову
Як злізаў хто языком,
За мужыцкае здароўе
Князь частуецца мядком.
Дзед Ксаверый.
Зараз ў пушчу не ткні носа:
Ні вавёркі, ні ваўка
Не заб’еш без іх дапроса,
Бо глядзіць асочны коса
Чуць не з кожнага ляска.
2-гі селянін.
Не паваліш сам на ўзлессі,
Калі хочаш, пару пнёў.
Дзед Ксаверый.
А за працай хоць ты трэсні,
Нехапае ў бога днёў,
Задыміла дымаўшчына
Чуць не кожны божы дзень.
1-ы селянін.
Лют наш князь на дармаўшчыну
І не ласкаў да людзей.
З той пары, як жыта паша
Гарапашнік-селянін,
Ад дзядоў і продкаў нашых
Не было такіх навін.
Дзед Ксаверый.
Не было ды й мо’ не будзе,
Хоць лажыся й памірай.
Сяляне.
Што мы? Людзі ці не людзі?
Старыну нам, князь, аддай!
Хопіць гвалту, хопіць здзеку,
Хопіць поту і крыві!
Людзі, князь, мы, чалавекі,
Не губі, нас не даві!
Капуста.

Сытых воч няма на свеце,