Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/271

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зрылі-б ўсе капцы да бога,
Зацясалі-б знакі ў пушчы
Па старых дзядоўскіх знаках,
Сеў-бы пан наш заграбушчы,
Князь Капуста, дробным макам,
Каб не зналі, што сабраўся
Пан суддзя да нас у госці,
А дазналіся — й падаўся
Наш народ да вашай мосці,
Да суддзі, за праўдай шчырай,
Каралеўскай праўдай, пане.
Суддзя.
Запішы, пан пісар, вырак:
«Дня і года… нам сяляне
Вёсак князя… скаргу далі…
На дзяржаўцу… чыніць шкоды,
Узвёў навіны й невыгоды…
І пры гэтым паказалі
На сябе, што скопам, сходам
Меркавалі бунтавацца,
Межы нішчыць самапраўна,
Скасаваць памер дзяржаўны.
А таму… каб нам дазнацца,
Хто зачыншчык гэтай смуты,
Ўзяць пад варту і закутых
Пераслаць да ваяводы».
Што зачухалі бароды?
Дзецкі! выкліч сюды варту!
Што, дзядок, ты думаў жарты?
Дзед Ксаверый.
Не, панок, я ведаў зразу:
Бог прынёс да нас заразу,
А пакуль заразы жывы,
То датуль і цягнуць жылы.
І са скаргаў, і з малебнаў
Нам наедак нетрывалы.
Яны мусіць так патрэбны,
Як майму валу цымбалы.
Суддзя.
Дык мо’ ўзялі-б чалабіцце
Вы назад? А пан даруе
Вам абразу, папрашу я.
Сяляне.
Не, любіце, не любіце,
Пойдзем мы да ваяводы:

Цалавалі крыж народу —