Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/255

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад нашых гнёзд і вольнасцей шляхецкіх,
Павінны мы баяр і шляхту навакол
Да веры рымскае схіляць як толькі змога,
А, там Масква… І з ласкі пана бога
Ўсясветным стане зноў свяцейшы наш касцёл!
Пан Заенчкоўскі.
За князя возьмемся мы сёння-ж грамадой.
Ксёндз.
Княгіню Ядзю ў зговар мы далучым,
Не возьмем ў лоб, асадаю замучым.
Пан Заенчкоўскі.
Ergo bibamus![1] Патэр мілы мой!
Ксёндз.
Ergo bibamus!
Пан Заенчкоўскі.
Владзік, вудкі!
Гурка, вянгліны, сыру — хутка!

З’ЯВА ХІІ

Уладзік, які, відаць, чакаў гэтага за дзвярыма (бо рабілася гэта што раніцы), увайшоў з падносам і паставіў перад панамі гарэлку і закуску.

Пан Заенчкоўскі.
Во — залаты слуга! Жаданне папярэдзіць!
Так вывучыў мяне. Яго я хлапчуком
Аднойчы выйграў у князя у Радзедзі,
Якому праіграў маёнтак свой і дом.
Уладзік (стаў на калені).
Даруйце, пан вяльможны, б’ю чалом!
Пан Заенчкоўскі (аж разлёгся ў крэсле).
Ну, што-ж, прасі, пакуль настрой вясёлы,
Уладзік.
На шлюб прашу я панскага дазволу.
Пан Заенчкоўскі.
А з кім?
Уладзік.
З Рагінай.
Пан Заенчкоўскі.
Пакаёўкай Ядзі?
Уладзік.
Так.
Пан Заенчкоўскі.
Жаніцьба хлопа — то прыбытак пану,

Адно — спазніўся з просьбай, небарак,
  1. «А таму вып’ем» (па-лацінску).