Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/254

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аднак, жбан воду носіць да пары:
Парвецца тонкая шляхецкая пачопка,
За веру ўчэпяцца маскоўскія цары,
І панаванню нашаму у гэтым краі — кропка!
Халоп тутэйшы цягне да Масквы:
Крыві і веры з ёй адной, мой пане,
А злучацца яны — пільнуйся галавы!
Шляхецтва польскага у краі гола стане!
Пан Заенчкоўскі.
А край багаты, золата — не край!
Садзіся і грабі на поўную лапату —
Дабро, і зверыну і звонкія дукаты,
Ды толькі волі хамам не давай.
Ксёндз.
Панове рада, разам з каралём
Пра гэта моцна думаюць, варожаць,
Апошні Ягелон, а з ім крулеўскі дом,
Ў руцэ, як кажуць, божай.
Адложыцца Літва, і прагная Масква
Да рускіх валасцей руку пацягне зразу.
Глядзіш — праз год, найболей цераз два,
Не будзе нам сюды ні ходу, ані лазу.
Пан Заенчкоўскі.
Злучае нас шляхоцкі прывілей,
І шляхты шмат прыехала з кароны.
Ксёндз.
З’еднаннем вер зрабілі-б мы мацней
І наш саюз і нашу абарону.
Пан кардынал нас выклікаў к сабе,
Свяцейшага айца нам булу[1] прачыталі,
І на сябе й на вас, паны, у барацьбе
Мы шмат чаго няўхільнага узялі:
Пранесці польскі дух да самае мяжы,
Пашырыць, як мага, свет веры каталіцкай,
Каб добрародныя літоўскія мужы
Ўсе выракліся вер — паганскай і мужыцкай,
Каб у літоўскі дуб, як крэмень ў старыну,
Мы шляхту польскую для вернасці ўвагналі.
Пан Заенчкоўскі.
Такім дубком, калісьці, у вайну
Літвіны чарапы варожыя ламалі.
Дубкі глядзеў я ў Яся — сваяка
У замку — ў княжастве каронным — Мазавецкім.
Ксёндз.

Дык вось, каб адхіліць удар таго дубка
  1. Пасланне.