Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/249

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З’ЯВА VIII

Гайдук (уваходзіць).
Я, пан старшой!
Адам.
Забраць яе!
Гайдук.
Забрана.
Адам.
Завесці у падвал — чакаць прысуду пана…

З’ЯВА IX

Гайдук павёў Марыну. Але, калі ён параўняўся з другімі дзвярыма, адтуль выкаціўся кругленькі, пухленькі польскі панок. За ім ідзе Уладзік. Гайдук пакланіўся, але пану здалося, што не досыць нізка, і пан накідваецца на гайдука.

Пан Заенчкоўскі.
Ніжэй, ніжэй уклон, галгане!
Мувь «з добрым ранкем, ясны пане!»
Гайдук.
Ды з добрым раннем, ясны пане!
Нам, што мы подданыя людзі,
З паклону галава балець не будзе,
Хоць з самага найнізшага.
Пан Заенчкоўскі.
О, Езу!
Не выпячэш з яго ні бойкай, ні жалезам
Прыроды хамскай, як з тае быдлі!
Маўчы і кланяйся да самае зямлі,
Калі з табой, быдлём, сам пан гавора!
Гайдук (буркнуў).
Не разбярэш, — над намі пан каторы, —
Ці пан, ці князь!
Пан Заенчкоўскі.
Ты мне пагавары!
На стайню захацеў? Ці морда даўно біта?
Гайдук (буркнуў).
Дальбог, не ведаю, завошта пан сярдзіты.
Пакланяцца? Вось пану раз, і два, і тры!
Мне толькі бабу дай уніз адвесці,
А там магу накланяцца раз дзвесце.
Пан Заенчкоўскі.
Ой, о-ёй, зарэжа недавярак
І без нажа, бязглуздым словам!
(Да Уладзіка.) Бі ў карак,
Гані з вачэй, каб я не чуў брыды!..
Чакай!.. Яе вядзеш завошта і куды?