Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/243

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праз звяр’ё і праз дазоры
Ценем лёгкім ён пракраўся
Ў простым пажацкім уборы.
Ён прышоў — стаў замак светлым,
Як дзяўчыны юнай мары,
Знік на час цяжар палону
І старога цмока чары.

У часе прамовы княгіні пачынаецца далёкая, далёкая музыка, ціхая, пяшчотная, бяздумная. Прамову сваю княгіня канчае спевам.

Ядзя.
Ноч прайшла, як сон кахання,
Сэрца поўна знікшай ласкі.
Ах, навошта промень рання
Рушыць сон дзівоснай казкі?
Заўтра, толькі ночка ляжа
І засне мой муж пастылы,
Ты прыходзь, ў святліцы княжай
Я чакаю, паж мой мілы!
Ясь.
Можа думка-чарадзейка
Каралём над каралямі
Ставіць сына мужыкова,
Засыпаць яго дарамі, —
Адхілю дары любыя,
Хай любая слава гіне,
Я вазьму адно — Ядвісю,
Маё шчасце і княгіню!
Я вазьму яе на рукі,
Пагляджу у бездань вочак,
Панясу за сіне-мора,
Дзе шчаслівым ёсць куточак;
На шаўковую на траўку
Пасаджу ў саду вішнёвым.
Паду-стану на калені
І такія моўлю словы:
— Свет мой любы, мая Ядзя,
Хочаш ведаць, як люблю я?
Загадай ісці на муку,
З радай-радасцю пайду я.
Ядзя.
І ў смяротных муках, Ясю,
На агні, ў пякельным дыме
Ты не скажаш анікому
І ніколі любай імя?
Ясь.
І ў смяротных муках, Ядзя,

На агні, ў атрутным дыме,