Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кніга да яго рукі. За ім асцярожненька праслізгваецца ў дзверы Товій, яўрэйскі хлопец, равеснік і прыяцель Георгія, высокі, тонкі, увесь у рабацінні).

Айцец Сіман.
Мір дому сему і прысутным у ім!
Георгій.
І табе, святы ойча, мір навекі. Амін.
Айцец Сіман.
Бацька дома?
Георгій.
На кірмашы яшчэ, ойча Сіман.
Айцец Сіман.
Вывеў мяне бог з манастырскага узілішча з дапамогай гэтага іудзейскага отрака, яко Данііла з пешчы вогненнай.
Товій (падміргваючы Георгію).
Я айцу Сіману пілку дастаў нямецкую, праз акно ў келлю падаў, каб ён ножку ў аналоі адрэзаў. А то яго ігумен вялеў да бажніцы прыкаваць.
Айцец Сіман.
Даруе бог табе за гэта грахі твайго племені. Мо знайшлі-б вы, ягняткі мае, вадзіцы святой, агнём вавілонскім асвечанай, каб прагнаць мне смагу лютую? А за гэта я зноў пакажу вам навуку артыстычнай завомую, — хітрасць кнігапісання вялікую.
Георгій.
Дома нікога няма, але я сам ведаю, дзе стаіць мёд сычаны. І гарэлкі пашукаю добрую браціну…
Айцец Сіман.
Дай табе ахоўнік-анёл крыллі свае, быстралётныя.
(Георгій палез ў паграбнік пад падлогу.)
Айцец Сіман.
Садзіся і ты, іудзей-чалавек. І ведай: у бога несць іўдзей, а ні элін, ні барбар, ні рымлянін. У бога ёсць злыя і добрыя. І толькі па сэрцу, а не па племені будзе судзіць нас суддзя чалавекаў у час суда астатняга, каму пекла, каму рай прысуджваць. Ты-ж, атракавіца, адкуль?
Маргарыта.
Я з Вільні, ойча.
Айцец Сіман.
Як зваць па імені?
Маргарыта.
Маргарыта.
Айцец Сіман.
Маргерыт — жомчуг па-грэцкаму. Ты-ж веры якой, жамчужына?