Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Георгій(за гэты час ён зблытаў старонкі і, шукаючы пальцам, трапляе, відавочна, на другі тэкст). «А за тым райскім поясам зямлі агаранскай — праклятая богам пустыня ад усходу сонца аж да заходу яго. Засы пана яна пяскамі зыбучымі, і вогненныя віхры носяцца па ёй, выпякаючы ўсякае семя жывое, вятрамі занесенае. А ўздоўж пустыні, якраз пасярод зямлі, града гор, сонцам распаленых. А жывуць у гэтым сярэднім поясе толькі яшчуры-саламандры, якія ў агні не гараць, ды па начах выходзяць з расшчэлін малыя карлы барадатыя, завомыя гномы, валхвы і знахары, якім падуладны ўсе нетры зямныя, з багаццямі іх. Людзі знаючыя кажуць, што за гэтым поясам ёсць месячная выспа, акружаная акіян-морам з залатым дном. Хвалі мора штодзённа намываюць пясок залаты на яе берагі. Толькі ніводная душа жывая не пройдзе туды праз вогненную апаяску зямлі»
Маргарыта.
Юрка! А ты скажы мне…
Георгій.
Што сказаць табе, Маргарытачка?
Маргарыта.
Не глядзі на мяне… Ведаеш… Юрка, я ўсёроўна памру… Скажы мне паціху, на вуха… каго ты… кахаеш?
Георгій.
Ты не памрэш, Маргарыта! Мой тата загадаў прывесці сюды найвялікшага знахара Андрэя, будзе яшчэ немец, доктар заморскі… Па ўсіх цэрквах, манастырах і сінагогах моляцца папы, мніхі і равіны, каб бог вярнуў табе здароўе тваё. Хай яны вымаляць толькі на час, пакуль я паспею схадзіць у краіны заморскія. Там я сам стану вялікім лекарам. А тады я прыду і вылечу цябе. Бо… я люблю цябе, Маргарыта!
Маргарыта.
Юрка мой…
Георгій.
Люблю цябе, Маргарыта… (Ён нахіляецца да яе бязвольна апушчанай рукі, прыкладаецца да яе шчакой. З вачэй яго цякуць ціхія слёзы.)
Маргарыта.
Юрка… Можа я і не памру цяпер, Юрка…

(Уваходзіць айцец Сіман, мніх, з тоўстай кнігай у руках і пяром павы за вухам. За нагой у яго цягнецца нейкая калодачка на ланцужку, ланцужком-жа прыкута