Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/238

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
(Яшчэ не скончылася песня, як моладзь адгукаецца на яе сваёй).

Касцы і жнеі.
Сеяў, сеяў сын пшаніцу,
Ды некаму жаці,
Ой, пытае сын у маці
Каторую браці?
Казакі.
Ой, чы тую багатую,
Волы та коровы?
Ой, чы тую сыротыну,
Шо чорныя бровы?
Касцы і жнеі.
Ды ці тую, матуленька,
Што хораша ўбрана,
А ці тую, матуленька,
Што ў сэрца ўпала?
Казакі.
Багатая — губатая,
Та вся вона горда.
Ой, як выйдэ на вулыцю —
Як у свыні морда.
Касцы і жнеі.
Багатая — пыхатая,
Пад капою стала,
Мая-ж там сіротачка
Дзесяць коп нажала.
Казакі.
А та-ж моя сыротына
Та всэ вона пышна,
Ой, як выйдэ на вулыцю,
Як у саду вышня.
Касцы і жнеі.
Багатая — пыхатая
Ідзе з карчмы — плача,
Мая-ж тая сірацінка
Ідзе з поля — скача.
Казакі.
Багатая — губатая
Та всэ вона дмецься,
А бедная сыротынка
К сэрцю прыгорнэтся.

І пайшлі парамі, — ды з топатам, ды з грохатам, мяцеліцу-лявоніху, аж чубы казацкія ў паветры падлётваюць, аж спадніцы дзявоцкія віхрам завіхрыліся. У першай пары Рыгор і Кацярына, у апошняй дзед Ахрэм з дзедам Ксаверыем на пару. Народ забыўся на гора і нядолю, загаварыла адвечна жывучая ў ім вера ў светлую будучыню, у шчасце, яшчэ больш выпрасталіся спіны, яшчэ больш радаснымі сталі ўсмешкі, а рукі самі запляскалі ў ладкі, а ногі самі пачынаюць адбіваць такты мяцеліцы-лявоніхі. І на гэтым паволі зачыняецца заслона.