Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/235

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Занясем яму паперы,
Што тры дні назад мы склалі
Ад народу пасля сходу.
Дзед Ксаверый.
Яно можна… Не, Рыгорка,
Выйсці з панскага падворка,
Ды яшчэ калі не звалі,
Не так лёгка — гэта ведай.
Ліст больш гожа несці дзеду:
Больш павагі, меней шкоды,
Меней часу й невыгоды.
Касцы.
Дзед Ксаверый праўду кажа:
Раз пракляты князь наважыў
Адабраць тваю дзяўчыну,
То самога затрымае.
— Ліха спіць, нашто чапаеш?
— Зробім новыя выборы…
— Трох дзядоў замест Рыгора
Мы пашлем.
Рыгор.
Які ты скоры!
Дзед Ксаверый.
Каб занесці квіт да пана
І за гэта быць прагнаным,
Ці-ж вялікая заслуга?
Не, ты лоўчых збі у кола,
Каб не вырваўся ваўчуга,
Калі станем мы наўкола.
А паперу занясем мы,
Можа што і дапаможа,
Можа ў добры час пасеем
Скаргі нашай словы — збожжа.
(Да Прузыны).
Не гаруй і ты, Прузына,
Як твайму мы чалавеку,
Зробім ўсё для Кацярыны,
Хто-ж не помніць Жарнасека?
Пажылы селянін.
К каралю тады дабіўся,
На пяць год скасціў падаткі.
Кацярына.
Толькі сам ты не нажыўся,
Добры татка, бедны татка!
Дзед Ахрэм.
Жарнасек?!
І атамана

Хлопцы клічуць Жарнасекам.