Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/234

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А мядзведзь быў ўсім мядзведзям:
І вялік, і дуж без меры».
Рыгор.
Ўсё то прыказка, дзядуля,
Казка будзе, як на яве
Нам стварыць пчаліны вулей
І паноў у вір адправіць.
Дзед Ахрэм.
А як пчолы?
Рыгор.
Ў іх ад бога
Да вуллёў нахіл і джала.
Дзед Ахрэм.
У нас розум, пане-браце,
А ў руках што, сілы мала?
Рыгор (падняў рукі).
Не, ў руках хапае сілы —
Ўсю зямельку абаралі,
Неба ўспёрлі, як на вілы, —
Вежы й цэрквы збудавалі…
Івашка.
Значыць, што-ж, валяй да купы,
Месца ў чоўне знойдзем, браце.
Дзед Ахрэм.
Ці шкада чужой халупы
І батрацкага багацця?
Рыгор.
На багацце бог прабачыў,
Як ты мысліш, любка Каця,
Ці у замак, ці казачыць?
Кацярына.
Запытай старую маці.

З’ЯВА ХV

Неўзаметку падышла старая Прузына. Яна чула прапанову.

Прузына.
Пан суддзю чакае ў замак
Заўтра рана. Ў ногі рыну
Я суддзі — з мальбой апошняй —
Не чапаць маю дзяўчыну.
Не паможа, — воля божжа:
Паляціце птушкі ў вырай,
Не шкадуйце — мы, старыя,
Дапаўзем к пасцелі божай.
Рыгор.
Што? Суддзя у замку будзе

Заўтра ўранку? Дзед Ксаверый,