Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/226

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Там увязлі,
Пайшлі ў ліпкі,
Там уліплі,
А пайшлі ў сяло,
Дык там іх памялом!
Беглі хлопцы, завіхаліся
І назад не азіраліся!
Касцы (пяюць).
Нашы дзеўкі-сваявольніцы,
Да работкі ды няздольніцы,
Дзе мёд чуюць,
Там заднююць,
Дзе гарэлку,
Там нядзельку,
А дзе п’юць салодкі мёд, —
Там і круглы год!
Жанішкоў-жа дзе пачуюць,
Там і днююць і начуюць…
Жнеі (пяюць).
На гары святлела,
святлела,
Казлова барада гарэла,
гарэла!
Ідзіце, хлопчыкі, тушыце,
тушыце,
Рэшатам ваду насіце,
насіце,
Як у рэшаце вады нет,
вады нет,
Так у хлопцаў праўды нет,
праўды нет!
Як у рэшаце вады ні ложкі,
ні ложкі,
Так у хлопцаў праўды ні крошкі,
ні крошкі!
Хлопцы (пяюць).
Ай, авясец, мамачка, авясец!
Ды калі-ж бог сватоў прынясець?..
— Увосень, дзіцятка, увосень,
Міма нас, міма нас, к суседзям,
Кожны нас, кожны раз… аб’едзе.
Жнеі (пяюць).
Ой, Пятрок, Петручок,
Што ты нам прывалок?
Дзеўкам росту,
Хлопцам каросту,

Як абсела языкі,