Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/219

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А месца вокал замка
Ён кіпцюром укруг абвёў,
Закляўшы на сон вечны.
І з тых часоў бліз замка не ступала
Нага людская, звер кругом абходзіў
Закляты круг, і птушка аблятала.
І толькі крот адзін сваю нару мог рыць
Пад круг закляцця, бо зямля святая
Закляццяў чарадзея не прымала.
Ды навальніца вольная з грымамі
Праходзіла над замкам паднябессем,
Муры крышыла бліскавіц мячамі,
Віхрамі трэсла, — не магла адолець
І вызваліць сясцёр.
Пажылы селянін.
А хто-б то мог зрабіць?
Рыгор.
Казаў дзед — трэцяя сястрыца, Праца,
Дачка зямлі, бо ёй адной не страшны
Смяротныя закляцці чарадзея.
Але, калі і дзе, і як — не ведаю, браты,
Бо дзед памёр, не даказаўшы казкі.
Пажылы селянін.
Магло так быць, ці гэта толькі сон?
Рыгор.
Дзяды і прадзеды стварылі
Праз Волю гэты светлы сон
І нам — унукам — падарылі.
Хай тлее ён
у кожным сэрцы
І грэе
слабенькім цяпельцам.
А мо’ з’еднаюцца калі, —
Агонь вялікі зашугае
І спаліць панства на зямлі.
Шкада, што мы не дачакаем.
(Запявае).
Загарэлася каліначка,
Перад зоркаю стоячы.
А тушыў яе буйны вецер, не ўтушыў,
Залатыя іскаркі разнасіў.
— Я-ж цябе, каліначка, не ўтушу,
Большы іскаркі разнашу,
А ўтушыць цябе чорная хмара,
Што насупраць зоркі стане,
Цёмная ночка ды нявідная,
Лютая зімка ды халодная.

— Хмару чорную разняслі віхры,