Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/213

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я іх навучу, як блюсці дабро пана.
Дзе коні?
Адам.
Стаяць, ясны пан, за капліцай
І почты два хлопы: Мікола і Грыцак.

(Выходзяць).

З'ЯВА VIII

Прузына (адна, у роздуме).
З суддзём і падсудкам… Я кінуся ў ногі…
Няўжо нідзе праўды не знойдзе убогі?

(Пайшла ў хату).

З'ЯВА ІХ

Гайдук Адам (адзін, правёў пана, падышоў і сеў на беразе ракі. Задумаўся, запеў упоўголаса).
Прыехаў ён к сіняму мору, —
Праз сіняе мора няма пераезду,
Няма пераезду, няма пераходу.
Махнуў ён праваю ручкай,
Зраніў ён залаты персцень.
«Рыбалоўшчыкі мае мілыя,
Закіньце шаўковы невад,
Злавіце мой залаты персцень
Закінулі яны шаўковы невад,
Злавілі яны тры рыбіны,
Тры рыбіны, тры акуні.
А першы акунь на сто рублёў,
Другі акунь на тысячу,
А трэцяму акуню і цаны няма».
— А вось і мае акуні прыплылі.
(Гукае.)
Гэй, госці ў чаўнах! Прывітанне й пашана!
Загад вам ад яснага нашага пана,
Дзяржаўцы, чыёй вы зямлі даплылі:
Наведаць яго, расказаць пра дарогу —
І, мыт заплаціўшы, плыць з госпадам богам.

З'ЯВА Х

Да берагу Бярозы падплывае караван. На ім 15 гасцей — купцоў. Сярод іх атаман і пад’атаман вылучаюцца больш багатай адзежай, яны-ж узброены шашкамі і пістолямі. Аднак, калі ў каго з гасцей заварочваецца крысо (каб, скажам, дастаць люльку), відаць шырокія штаны і часамі таксама канец пістолі. Сярод гасцей дзед Ахрэм-лірнік.

Атаман (малады, рухавы хлопец з тварам абветраным ўсімі чатырма вятрамі).

Ізноў навіна! Колькі езджу Бярозай,