Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А быць Кацярыне у замку Капусты
І заўтра чакай майго войта… у сваты.

(Далёка-далёка па рацэ пачулася украінская песня).

Ой, у полі жыто
Копытамы збіто,
Пад білою бэрэзою
Казачэнька вбыто,
Зацягнено в жыто,
Чэрвоною кытайкою
Лычэнько накрыто!
Ой, як выйшла мыла
Голубонька сыва,
Як підняла кітаечку,
Тай заголосыла.
Ой, як выйшла друга,
Та вже не такая,
Як підняла кітаечку,
Тай пацілувала.
Ой, выйшла трэця
Спод білоі хаты:
«Було-ж тобі, вражый сыну,
Нас трох нэ кохаты».

З’ЯВА VII

Капуста (кліча).
Адам!
Адам (выходзячы з-за капліцы).
Ясны пане!
Капуста.
Хто едзе Бярозай?
Адам (узіраецца).
Спазніліся, мабыць, вярховыя госці.
Капуста.
І многа?
Адам.
Тры чоўны.
Капуста.
Гукні к перавозу
І разам паедзеш да замка. У госці
Прасі іх. Тым часам прашчупаць дарогай,
Адкуль і куды і багацця ці многа,
Ці ўзброена варта? А ўзяць іх ці мытам,
Ці быць ім у пушчы ў калодах разбітым,
Ты сам вырашаеш рукою набітай.
Спытае княгіня — скажы, што прыеду
З суддзём і падсудкам у замак к абеду.

Ды войта з папом ты паклічаш на ганак: