Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/190

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пётр.
Туды, пад яблыню. А ноч, а ноч якая!
Эх, Прося!
Прося.
Што?
Пётр.
Я сёння спаць не буду!
Прося.
А заўтра будзеш акунёў лавіць
І блытаць літары, а Товій будзе
Будзіць цябе шчаўком па носе…
Пётр.
Ты бачыла?
Прося.
А то не бачыла? Яшчэ ўсе рагаталі…
Пётр.
Дык ён жартуючы… Вось авалодаю майстэрствам
І… у Маскву!
Прося.
Ў Маскву цябе не пусцяць.
Пётр.
Да князя нашага ў Амсціслаў скараход
З Масквы прыходзіў тайна, ноччу,
Каб князь людзей сваіх сюды паслаў
Навуку пераняць, якой Маскве бракуе,
Пасля ў Маскву іх пераслаў. Ім волю
Там абяцалі даць, і працу й грошы…
Яны прасілі з сем’ямі паслаць…
Прося.
Ў цябе сям’і багата?
Пётр.
Ну ты ды я.
Прося.
Якая-ж я сям’я табе?
Пётр.
Чаму?
Прося.
Мяне не аддадуць, магчыма…
Пётр.
Э, не!.. А не, дык я украду,
Схаплю вось так і панясу!

(Ён хапае яе на рук, яна нібыта бароніцца).

Прося.
Пусці, Пятрусь, пусці, дурны! Убачаць!

(Але ён выносіць яе у глыб сада. З друкарні выходзіць Товій).

Товій.
Сы-мон, го-го! Эй, вартавы!

Сышоў, ці што?