Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
(У адказ яму чуваць храп з капы).

Ды не, заснуў…
Хапіў праз меру хмельнага. Хай спіць,
Усероўна мне няма куды падзецца…

(Ён садзіцца на лаўку пад яблыню. У гэты час у доме песня).

Госці (у доме).
Нашы пчолачкі параіліся,
Дай ім, божа, сад добры!
Нашы родныя парадніліся,
Дай ім, божа, век доўгі!
Нашым пчолачкам мёд салодзенькі!
Дай ім, божа, сот поўны!
Нашым родненькім час вясёленькі,
Дай ім, божа, лад добры!
Товій.
Гуляюць, п’юць, пяюць у весялосці,
І месца мне пакінулі ў вянку
Сваіх сяброў і думак і пачуццяў.
Я абавязан радасць іх дзяліць,
Як я дзяліў і мукі і пакуты!
А у мяне свае пакуты ў сэрцы
Не тоўпяцца, праз край ліюцца.
Я-ж не хачу яе. Я разумею,
Што немагчыма гэта. Я хачу забыць
Той пацалунак, першы і астатні,
Які быў дадзен Маргарытай у часіну,
Калі я смерць адводзіў ад яе.
Браў на сябе віну у атручэнні.
І каб не выклікаў епіскап, не паслаў
За доктарам, я — мёртвы — зараз
Спакойна іх благаслаўляў-бы шчасце…
Не, трэба уцякаць, інакш я звар’яцею…

(На ганак з дому выходзіць Маргарыта і дружка).

Маргарыта.
Дай выйдзем ў сад, абвее прахалодай,
А то ў пакоях душна.
Дружка.
Авохці мне, пярсцёнак я згубіла!
Маргарыта.
Ідзі і пашукай.

(Дружка варочаецца у дом. Товій уліп у дрэва, пад якім сядзеў).

Маргарыта (сходзіць з ганка).
Дзе-ж Товій дзеўся? Бедны хлопец…
Товій (адарваўся ад дрэва насустрач ёй).
Я тут… О, не пужайся!