Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Георгій.
Ўсё помню, месячык мой ясны!
Дай мне руку.
Маргарыта.
Баляць мне рукі, Юрка, усё баліць,
І толькі сэрца у мяне лікуе,
І лёгка мне, нібы у неба
Ўзляцелі мы, і там няма нікога,
Ёсць толькі ты ды я,
Ды наша шчасце!

Заслона.


КАРЦІНА ТРЭЦЯЯ

Вялікі прыгожы сад, абсыпаны пладамі. Ноч. З вокан дома льецца святло, чутна музыка і спевы: там ідзе вяселле Георгія і Маргарыты. З другога боку відаць рог нейкай будыніны. У ёй то разгараецца, то патухае агонь. І калі агонь разгараецца, то праз адчыненыя дзверы відаць друкарскі станок і цёмная постаць чалавека, які плавіць метал: гэта Товій працуе ў друкарні і словалітні. Недалёка ад друкарні капа сена. Зарыўшыся ў капу, спіць вартаўнік.
Госці у доме пяюць «велічанне».

Як у нашага баярына Георгія,
Слава!
Праявілася-явілася праява!
Слава!
Прыляцела на шырокі двор лябёдачка,
Слава!
А за ёю сізы сокал, сізы сокал!
Слава!
Белая лябёдачка па дворыку пахаджывае,
Слава!
Белую галовачку пагладжывае!
Слава!

(Пад гэтую песню на ганак, што вядзе у сад, выходзяць з дому малады хлопец Пётр Мсціславец і яго каханая — Прося).

Прося (саромячыся).
Навошта йсці?.. Яшчэ убачаць…
Пётр.
Ды хто убачыць?
Прося.
Гаспадыня.
Пётр.
Ёй толькі на цябе сягоння і ўглядацца.
Прося.

Ды не, я так… Куды мы пойдзем?