Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бабіч.
Прабачце мне, вялебны ойча біскуп!
У магістраце я знайшоў пісьмо,
Яго трымала мёртвая Арына.
Біскуп.
Чытай, пісец!
Манах (чытае).
Я, Станіславава Дарота, сведчу гэтым
Усім, хто сесь мой ліст убачыць ці пачуе,
Што смерць Адверніка — мая віна.
За што? — нас бог рассудзіць сёння.
Ніхто, апроч мяне, не знаў, не ведаў
І задуму майго, ніжэ самога ўчынку.
Дзве індульгенцыі свяцейшага прастола
Я дадаю да гэтага на дараванне грэху:
Малую — за забойства ката,
А большую за дараванне смерці,
Што я сама сабе зрабіла. Амэн.
Хто прачытае, ці пачуе, не забудзе
Няхай узнесці шчырую малітву
Аб паздравенні панны.
Біскуп (прашаптаўшы малітву).
Вось бачыш, Шпілер, хто была Лакуста?
Ідзіце, Шпілер. Рад я, доктар,
Што к справе чорнай я не прычыніўся.
Георгій.
Тады благаславіце, ойча біскуп,
Яе на шлюб са мной і давяршыце
Тым справу добрую.
Біскуп.
Благаслаўляю… «Ubі tu, Caіus, іbі equ Caіa».
Я не заўсёды гэткі добры. Мо’ таму
З такой паўнатой я выпіў
Дабра святую асалоду і спачыць
Магу пайсці. Чакаю вас. Бывайце.
Георгій.
Бывайце, княжа-біскуп! Дзякуй!

(Манахі пад рукі выводзяць біскупа).

Маргарыта.
А помніш, Юрка, ў Полацку чытаў ты
Пра край сірэн салодкагласных,
Пра край кахання?
Мы да яго прышлі…
Якім нязмерным шляхам!