Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Манах.
Добра, ваша святасць.
Георгій.
Вас, княжа-ойча, богам я малю,
Яшчэ адно зрабіце намаганне,
Разгледзьце справу Маргарыты самі.
Біскуп.
Я давяраю Ёгану, ён добры знаўца
Юрыстыкі і цвёрды чалавек.

(Уваходзіць Еган, апрануты для суда).

Ёган.
Вітаю вашу святасць я з выздараўленнем.
Біскуп.
Вось дзякую яму! Славуты доктар,
Наш віленчанін, паміж іншым, Скарына.
Ёган.
Яго я знаю.
Георгій.
І я яго, князь біскуп, добра знаю.
Біскуп.
Вы сустракаліся раней?
Георгій.
І не аднаразова. Вось чаму
Малю вас справу Маргарыты
Самому разабраць.
Ёган.
А я малю успомніць пра здароўе.
Не доктар той,
Хто хворага гатоў замучыць,
Каб толькі…
Біскуп.
Што каб толькі?
Ёган.
Любоўніцу сваю ад смерці выбавіць!
Біскуп.
Лю-боў-ніцу? (Смяецца.) Дык вы таксама зух?
Ну што-ж, здаволіць мне ці што цікавасць
Сваю: зірнуць, што ў вас за густ?
(Манаху).
Прывесці Маргарыту.

(Манах выходзіць).

Ёган.
У гумару сягоння ваша святасць.
Біскуп.
А ўсё таму, што страўнік у парадку.
Не зразумець таму, хто гэтым не хварэў,

Што значыць тыдні мучыцца ад болю…