Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Марцін.
Нікім, бо цешча не паспела,
Але рука яе…
Георгій (падымаецца і бярэ ліст).
Пакаж. Рука чужая.
Бабіч.
Рука чужая тут не толькі ў тэстаменце…
Марцін.
А ты святы? Нябось, не бараніў-бы,
Каб не было у тым доме словалітні!
Георгій.
Друкарня не яго.
Мікола.
Чыя-ж?
Георгій.
Мая.
Святы айцец! Рука тут не Дароты.
Яе руку я ведаю: не раз
Яна лісты ка мне пісала ў Прагу.
Марцін.
Вядома, хворая была, рука дрыжэла.
Біскуп.
Вось бог паслаў выпадак, доктар мой,
Зрабіць мне справу добрую і вам прыемнасць.
Пішы, пісец: «Той дом пакінуць
За Маргарытай і дзяцьмі яе навекі,
Да спадкаў тых нічога больш не меці
Нікому іншаму». (Марціну). Вазьмі тэстамент
І дзякуй доктару, што ён абараніў
Табе язык і рукі ад сякеры ката.
Ідзіце!..

(Усе пакланіліся і вышлі).

Біскуп.
Вось бачыце, хоць трошкі пакрывіў
Душою я, але зрабіў не блага.
Георгій.
Не пакрывілі вы душой, епіскап!
Біскуп.
А Маргарыта можа і павінна у смерці
Адверніка?
Георгій.
Не!
Манах.
Наступны суд яе якраз.
Біскуп.

Хай судзіць Ёган, я стаміўся.