Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Манах.
Тут, святы ойча.
Біскуп.
Кліч сюды.

(Біскуп садзіцца на трон. Манах уводзіць Марціна Субачовіча і Міколу Чупрына, зяця і пляменніка Дароты, і Якуба Бабіча.)

Біскуп.
Хто пошук робіць па задушным?
Манах.
Марцін Субачовіч, дароцін зяць па Ганне,
Па падчарцы, і сын Багдана Чупрына — Мікола,
Пляменнікам даводзіцца Дароце.
Біскуп.
Хто домам тым валодаў па сягоння?
Манах.
Дом Маргарыце Юравай пададзен за жыццём.
Біскуп (да істцоў).
Дык што вы хочаце?
Марцін.
Мы хочам, з вашага дазволу, ойча наш,
Каб дом, іменне й спадкі цешчы нашай
К нам адышлі, бо Маргарыце хопіць
Па мужу спадчыны.
Біскуп.
А Маргарыта дзе?
Мікола.
Яна ў вязніцы.
Біскуп.
За што?
Мікола.
За атручэнне мужа, кажуць.
Біскуп.
Хто скажа за яе?
Бабіч.
Дазвольце мне, вялебны, слова мовіць.
Біскуп.
А-а, віленскі бургомістр! Гавары.
Бабіч.
Нябожчыца Дарота, мір душы яе,
Задушны ліст на Маргарыту і дзяцей
Пры сведках віжавала ў магістраце.
Марцін.
Але у нас другі тэстамент ёсць.

(Дастае ліст).

Бабіч.

Кім віжаваны ён?